Расія і Беларусь не збіраюцца байкатаваць сустрэчу
Таксама беларуская мова павінна выкарыстоўвацца ў афіцыйных зносінах. Бо менавіта дзяржава павінна ажыццяўляць гэту палітыку. Людзі могуць размаўляць па-беларуску. Але цяпер дзяржава з імі ўсё роўна размаўляе па-руску, сістэма адукацыі і сфера культуры таксама пераважна рускамоўныя. Каб гэта змянілася, патрэбна палітычная воля.
Паўночная Ірландыя: усе публікацыі па тэме | Новы Час
Таму вельмі лёгка вызначыць таго, хто з’яўляецца прыхільнікам Лукашэнкі. Я не выключаю нават таго, што ў пэўны момант маскі будуць забаронены рэжымам Лукашэнкі або людзей будуць дапытваць, чаму яны носяць маскі. Ужо робіцца палітычным маніфестам нашэнне маскі: калі Лукашэнка кажа не насіць — то трэба насіць. Андрэй Стрыжак лічыць, што да Лукашэнкі трэба адносіцца таксама, як і ён адносіцца да беларусаў. Андрэй Стрыжак: — На мой погляд, ён не ўспрымае беларускую неацыю як такую. Для яго гэта частка вялікага непераможнага савецкага народа. Так лёс склаўся, што Беларусь стала незалежнай.
Аб'явы | ОДБ Брусель
Андрэй Стрыжак: Для Лукашэнкі беларусы — частка савецкага народаАдна з дэманстрацый супраць рэжыму Лукашэнкі ў жніўні 2020 года ў Мінску. Мінулае прынесла беларусам многа і надзей і расчараванняў. Чаго чакаць беларусам ад будучыні, як ажыццявіць тыя ідэалы нацыянальнага руху, якія ў чарговы раз у гісторыі моцна прагучалі падчас падзей 2020 года, але ўсё яшчэ застаюцца ў “апазіцыі” да таго курсу, які праводзяць улады Беларусі? Андрэй Стрыжак, кіраўнік фонда BySol, які з Вільні дапамагае беларусам — ахвярам рэжыму Лукашэнкі, быў актыўным удзельнікам многіх знакавых, лёсавызначальных падзей грамадска-палітычнага жыцця ў Беларусі мінулых гадоў.
"Падтрымліваю зборную з бел-чырвона-белым сцягам
Ён цягнецца да шыку з усходнімі матывамі. Яго падыход азіяцкі і адрозніваецца ад еўрапейскіх традыцый. Але гэта адлюстроўвае таксама жаданне часткі беларусаў зрабіць сабе Версаль у двухпакаёвай кватэры. Андрэй Стрыжак спрабуе цвяроза і рэалістычна паглядзець на тыя падзеі, якія адбываліся ў Беларусі ў 2020 годзе. Пры гэтым ён прызнае, што пэўныя змены ў свядомасці людзей адбыліся — прыняцце нацыянальнай сімволікі, а некаторыя — як прыход да беларускай мовы — не атрымалі адпаведнага развіцця. Андрей Стрижак. Андрэй Стрыжак: — У 2020 годзе адбывалася імклівая трансфармацыя. Чалавеку было дастаткова было ўзяць у рукі бела-чырвона-белы сцяг і адзначыць такім чынам сваю пазіцыю.
Гледзячы з Вільні на падзеі на бацькаўшчыне Андрэй Стрыжак адзначае як вельмі важны фактар жыцця сучаснага грамадства адносіны людзей да эпідэміі COVID-19. Паводле праваабаронцы, гэта стала ў пэўнай ступені лакмусавай паперкай. Бо, як вядома, Лукашэнка не прызнае маштабаў эпідэміі і адмяніў многія захады сістэмы аховы здароўя па папярэджванні распаўсюджвання каранавіруса. Андрэй Стрыжак: — Дакладна можна вызначыць людзей, якія слухаюць Лукашэнку і не давяраюць тым даным, якія агучвае Сусветная арганізацыя аховы здароўя і інш. установы аховы здароўя. Ёсць нават жарт, што ябацькі масак не носяць.
Але цяпер няма ніводнага беларускамоўнага ўніверсітэта. Пакуль гэта сітуацыя не зменіцца, становішча беларускай мовы з мёртвай кропкі не зрушыцца. Павінна існаваць агульнадзяржаўная сістэма, якая б рабіла ўсё, каб развівалася беларуская мова. На ўзроўні грамадства адпаведныя рэсурсы даволі абмежаваныя.
Па сутнасці ў людзей з’явілася новая сістэма сімвалаў. Што датычыць беларускай мовы, то тут складаней. Мова — гэта новая сістэма камунікацыі. Яна не засвойваецца за месяц-два. Я думаю, што калі ў людзей з’явіцца цікавасць да гэтай тэмы, калі яны ўсвядомяць, што беларуская мова — гэта сімвал барацьбы і супраціўлення, то мы зможам убачыць развіццё гэтага трэнда і нацыянальнай культуры. Але мой прагноз стрыманы. Я бачу прыклад Ірландыі. На жаль, мне здаецца, наша моўная сітуацыя будзе больш падобна да ірландскай: калі ірландцы, гаворачы па-англійску, з’яўляюцца гарачымі прыхільнікамі незалежнасці Ірландыі, у іх ёсць свой сцяг, гісторыя і культура.
Вучэбна-метадычнае ўпраўленне па міжнародных сувязях